Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІГНАШЭЎСКАЯ Альдона Якаўлеўна 

ІГНАШЭЎСКАЯ Альдона Якаўлеўна

[1904, мяст. Забалаць Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы ў родным мястэчку. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.1.1945 за “антысавецкую агітацыю”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 18–29.9.1946 МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа № п-837 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".