Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАЙЧАНКА Васіль Аляксеевіч
[?, в. Камяншчына Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Пружанах Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944 у Пружанах па адрасе: вул. Студзёная, д. 10. Асуджаны 16.5.1945 пазасудовым органам НКВД за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 11.8.1993. Групавая справа З. і інш. № 11904-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.