Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЙЧАНКА Васіль Аляксеевіч 

ЗАЙЧАНКА Васіль Аляксеевіч

[?, в. Камяншчына Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Пружанах Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944 у Пружанах па адрасе: вул. Студзёная, д. 10. Асуджаны 16.5.1945 пазасудовым органам НКВД за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 11.8.1993. Групавая справа З. і інш. № 11904-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"