Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАГОЎСКАЯ Аляксандра Аляксандраўна
[1919, в. Ходасы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Ясьманава Мсціслаўскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.10.1944. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. У перыяд з 9.8.1945 да 11.8.1945 вызвалена і рэабілітавана Мсціслаўскім раённым аддзелам НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З. № 502-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.