Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАГОЎСКАЯ Аляксандра Аляксандраўна 

ЗАГОЎСКАЯ Аляксандра Аляксандраўна

[1919, в. Ходасы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Ясьманава Мсціслаўскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.10.1944. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. У перыяд з 9.8.1945 да 11.8.1945 вызвалена і рэабілітавана Мсціслаўскім раённым аддзелам НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З. № 502-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".