Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖЫЗНЕЎСКАЯ Ванда Францаўна
[1922, мяст. Заслаўе Мінскага пав. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 3.1.1952. Асуджана асобай нарадай пры МДБ 21.3.1952 за “працу перакладчыцай у немцаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Пячорскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалена 22.12.1955. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ж. № п-6834 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.