Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖЫЗНЕЎСКАЯ Ванда Францаўна 

ЖЫЗНЕЎСКАЯ Ванда Францаўна

[1922, мяст. Заслаўе Мінскага пав. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 3.1.1952. Асуджана асобай нарадай пры МДБ 21.3.1952 за “працу перакладчыцай у немцаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Пячорскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалена 22.12.1955. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ж. № п-6834 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"