Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖДАНОВІЧ Амерык Іосіфавіч
[1884, в. Падасовак (?) Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей (ад 3 да 14 гадоў). Арыштаваны 7.8.1933. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 14.11.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.9.1989. Групавая справа Ж. і інш. № 31591-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.