Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖДАНОВІЧ Амерык Іосіфавіч 

ЖДАНОВІЧ Амерык Іосіфавіч

[1884, в. Падасовак (?) Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей (ад 3 да 14 гадоў). Арыштаваны 7.8.1933. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 14.11.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.9.1989. Групавая справа Ж. і інш. № 31591-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"