Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖАКОЎСКАЯ Алена Іванаўна (Іосіфаўна)
[26.12.1904, ст. Рубанка Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Забалоцце Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Гадавала (хутчэй за ўсё, адна) трое дзяцей. Арыштавана 17.6.1940. Асуджана 10.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалена 27.6.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 11.9.1956. Асабовая справа Ж. № 6945-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.