Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖАКОЎСКАЯ Алена Іванаўна (Іосіфаўна) 

ЖАКОЎСКАЯ Алена Іванаўна (Іосіфаўна)

[26.12.1904, ст. Рубанка Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Забалоцце Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Гадавала (хутчэй за ўсё, адна) трое дзяцей. Арыштавана 17.6.1940. Асуджана 10.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалена 27.6.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 11.9.1956. Асабовая справа Ж. № 6945-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"