Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЕРМАЛОВІЧ Франц Іванавіч
[1912, в. Заброддзе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – 5.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Заазершчына, цяпер Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 20.1.1938 пазасудовым органам НКВД за “шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.6.1963. Асабовая справа Е. № 8624-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.