Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕРМАЛОВІЧ Франц Іванавіч 

ЕРМАЛОВІЧ Франц Іванавіч

[1912, в. Заброддзе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – 5.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Заазершчына, цяпер Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 20.1.1938 пазасудовым органам НКВД за “шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.6.1963. Асабовая справа Е. № 8624-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"