Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЕРМАКОЎ Георгій Уладзіміравіч
[1880, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у мужчынскай гімназіі ў Быхаве Магілёўскай губ., быў членам рэвізійнай камісіі Праўлення спажывецкіх таварыстваў. У 1930-я г. працаваў настаўнікам Быхаўскай няпоўнай СШ. Арыштаваны 27.10.1933. Асуджаны 10.1.1934 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 13.9.1957. Групавая справа Е. і інш. № 5324 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.