Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕРМАКОЎ Георгій Уладзіміравіч 

ЕРМАКОЎ Георгій Уладзіміравіч

[1880, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у мужчынскай гімназіі ў Быхаве Магілёўскай губ., быў членам рэвізійнай камісіі Праўлення спажывецкіх таварыстваў. У 1930-я г. працаваў настаўнікам Быхаўскай няпоўнай СШ. Арыштаваны 27.10.1933. Асуджаны 10.1.1934 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 13.9.1957. Групавая справа Е. і інш. № 5324 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"