Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЕЗЁРЭК (ЯЗЕРЭК, ЯЗЁРАК) Іван Мікалаевіч
[1894, Гура Кальварыя Варшаўскай губ., цяпер Польшча – 9.2.1941, Вілейка, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Княгініна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.4.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Е. № 28775-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.