Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕЗЁРЭК (ЯЗЕРЭК, ЯЗЁРАК) Іван Мікалаевіч 

ЕЗЁРЭК (ЯЗЕРЭК, ЯЗЁРАК) Іван Мікалаевіч

[1894, Гура Кальварыя Варшаўскай губ., цяпер Польшча – 9.2.1941, Вілейка, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Княгініна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.4.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Е. № 28775-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"