Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДЗІМБУРГ Валянціна Іванаўна
[1915, Смаленск, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай у Пінску. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 10.8.1944 у Пінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31. Асуджана 17.11.1945 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 16.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 9.3.1965. Асабовая справа Д. № 6045-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.