Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДЗІМБУРГ Валянціна Іванаўна 

ДЗІМБУРГ Валянціна Іванаўна

[1915, Смаленск, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай у Пінску. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 10.8.1944 у Пінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31. Асуджана 17.11.1945 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 16.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 9.3.1965. Асабовая справа Д. № 6045-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"