Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДАМАРАЦКІ Іосіф Яўціхавіч
[1895, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў настаўнікам фабрычна-заводскага вучылішча ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.6.1932. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 23.9.1932 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 20.4.1959. Асабовая справа Д. № 11818 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.