Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАМАРАЦКІ Іосіф Яўціхавіч 

ДАМАРАЦКІ Іосіф Яўціхавіч

[1895, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў настаўнікам фабрычна-заводскага вучылішча ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.6.1932. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 23.9.1932 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 20.4.1959. Асабовая справа Д. № 11818 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".