Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДАДЗЕРКА Уладзімір Пятровіч
[24.1.1886, в. Антавіль Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 5 у Магілёве. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 10.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Тайшэцкі лагер НКВД Іркуцкай вобл. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 4–8.12.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 6377 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.