Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАДЗЕРКА Уладзімір Пятровіч 

ДАДЗЕРКА Уладзімір Пятровіч

[24.1.1886, в. Антавіль Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 5 у Магілёве. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 10.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Тайшэцкі лагер НКВД Іркуцкай вобл. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 4–8.12.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 6377 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"