Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГУБАРЭВІЧ Франц Людвігавіч
[1913, в. Каўрыжан Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Яноўка (цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.). Арыштаваны 23.1.1933. Асуджаны 28.2.1933 тройкай НКВД за “антысавецкую прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 15.8.1958. Групавая справа Г. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 4847 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.