Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУБАРЭВІЧ Франц Людвігавіч 

ГУБАРЭВІЧ Франц Людвігавіч

[1913, в. Каўрыжан Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Яноўка (цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.). Арыштаваны 23.1.1933. Асуджаны 28.2.1933 тройкай НКВД за “антысавецкую прапаганду” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 15.8.1958. Групавая справа Г. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 4847 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"