Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГРЫГОР’ЕВА Ірына Канстанцінаўна
[1895, в. Ордзеш (?)
Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай СШ № 39. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 18.10.1937. Асуджана 28.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 4.5.1957. Групавая справа Г. і інш. № 3978-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.