Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРЫГОР’ЕВА Ірына Канстанцінаўна 

ГРЫГОР’ЕВА Ірына Канстанцінаўна

[1895, в. Ордзеш (?)
Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай СШ № 39. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 18.10.1937. Асуджана 28.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 4.5.1957. Групавая справа Г. і інш. № 3978-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".