Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГЕНЦЭЛЬ Ян Антонавіч
[1901, Чарткова Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы мяст. Заблудаў (цяпер тэрыторыя Польшчы). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 19.1.1942 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № п-11610 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.