Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЕНЦЭЛЬ Ян Антонавіч 

ГЕНЦЭЛЬ Ян Антонавіч

[1901, Чарткова Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы мяст. Заблудаў (цяпер тэрыторыя Польшчы). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 19.1.1942 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № п-11610 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"