Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГЕБЕЛЬТ Вацлаў Яўгенавіч
[1913, в. Лабна Сувалкаўскай губ., цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сям’і памешчыка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Лойкі тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 27.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 24.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-14678 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.