Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЕБЕЛЬТ Вацлаў Яўгенавіч 

ГЕБЕЛЬТ Вацлаў Яўгенавіч

[1913, в. Лабна Сувалкаўскай губ., цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сям’і памешчыка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Лойкі тагачаснага Сапоцкінскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 27.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 24.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-14678 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"