Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГАЛУБОВІЧ Мікалай Георгіевіч
[1889, в. Вароніна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам чыгуначнай школы № 1 у Баранавах Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.12.1945. Асуджаны 26.6.1946 ваенным трыбуналам Брэст-Літоўскай чыгуначнай дарогі як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” і за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ з пазбаўленнем правоў і канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 19.12.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Брэсцкім абл. судом 19.3.1966. Асабовая справа Г. № 6223-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.