Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛУБОВІЧ Мікалай Георгіевіч 

ГАЛУБОВІЧ Мікалай Георгіевіч

[1889, в. Вароніна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам чыгуначнай школы № 1 у Баранавах Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.12.1945. Асуджаны 26.6.1946 ваенным трыбуналам Брэст-Літоўскай чыгуначнай дарогі як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” і за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ з пазбаўленнем правоў і канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 19.12.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Брэсцкім абл. судом 19.3.1966. Асабовая справа Г. № 6223-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"