Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВЫГАНОЎСКІ Адольф Іосіфавіч
[1900, в. Чырвонка, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З польскай сялянскай сям’і.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту дырэктар школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 31.3.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12520 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.