Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЫГАНОЎСКІ Адольф Іосіфавіч 

ВЫГАНОЎСКІ Адольф Іосіфавіч

[1900, в. Чырвонка, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З польскай сялянскай сям’і.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту дырэктар школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 31.3.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12520 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"