Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВОЙЦІК Аляксандр Архіпавіч
[1897, в. Дубіцкая Слабада Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.2.1935. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 11.5.1935 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 4 гадоў ППЛ. Вызвалены 8.6.1937 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага Суда БССР 24.7.1957. Групавая справа В. і інш. № 14740 захоўваецца ў архіве КДБ.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.