Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВАЎКОВІЧ Валянціна Віктараўна
[1924, в. Канюхі, цяпер Люблінскае (?) ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 8.7.1944 на хут. Вашунава (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.7.1945 за “здраду радзіме” і як “член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 23.9.1992. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.