Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЎКОВІЧ Валянціна Віктараўна 

ВАЎКОВІЧ Валянціна Віктараўна

[1924, в. Канюхі, цяпер Люблінскае (?) ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 8.7.1944 на хут. Вашунава (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.7.1945 за “здраду радзіме” і як “член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 23.9.1992. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"