Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЯЛА Станіслаў Міхайлавіч
[1904, в. Загробель, цяпер Цярнопальская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам бел. пачатковай школы ў Пружанах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 25.5.1940 у в. Клепачы Пружанскага р-на. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 14.4.1989. Асабовая справа Б. № 7517-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.