Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЯЛА Станіслаў Міхайлавіч 

БЯЛА Станіслаў Міхайлавіч

[1904, в. Загробель, цяпер Цярнопальская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам бел. пачатковай школы ў Пружанах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 25.5.1940 у в. Клепачы Пружанскага р-на. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 14.4.1989. Асабовая справа Б. № 7517-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"