Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БУРБО Міхаіл Іванавіч
[1890, Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай
вобл. – 29.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сям’і бел. службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Сталка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як “удзельнік эсэраўскай групы і агент Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.8.1967 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. № 9304 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.