Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУРБО Міхаіл Іванавіч 

БУРБО Міхаіл Іванавіч

[1890, Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай
вобл. – 29.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сям’і бел. службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Сталка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як “удзельнік эсэраўскай групы і агент Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.8.1967 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. № 9304 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"