Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БОЙКА (БАЙКО) Уладзімір Кузьміч
[1922, в. Караваева Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Жаркава Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.1.1945. Асуджаны 1.4.1946 за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.1.1995. Асабовая справа Б. № 36095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.