Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОЙКА (БАЙКО) Уладзімір Кузьміч 

БОЙКА (БАЙКО) Уладзімір Кузьміч

[1922, в. Караваева Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Жаркава Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.1.1945. Асуджаны 1.4.1946 за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.1.1995. Асабовая справа Б. № 36095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".