Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЛІНОВА Еўдакія Андрэеўна
[1916, в. Рахлены Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай сельскай школы в. Юхнаўка Мінскага р-на. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.12.1944. Пад следствам знаходзілася ў Аршанскай турме НКВД. Асуджана 19.7.1945 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 9.6.1964. Асабовая справа Б. № 18790-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.