Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЛІНОВА Еўдакія Андрэеўна 

БЛІНОВА Еўдакія Андрэеўна

[1916, в. Рахлены Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай сельскай школы в. Юхнаўка Мінскага р-на. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.12.1944. Пад следствам знаходзілася ў Аршанскай турме НКВД. Асуджана 19.7.1945 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 9.6.1964. Асабовая справа Б. № 18790-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"