Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЕМ Эдвард Іосіфавіч
[1891, в. Берамяны, цяпер Украіна – ?].
З сялянскай сям’і. У 1930-я г. працаваў настаўнікам кобрынскай СШ № 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 13. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 10.4.1989. Асабовая справа Б. № 7562-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.