Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕМ Эдвард Іосіфавіч 

БЕМ Эдвард Іосіфавіч

[1891, в. Берамяны, цяпер Украіна – ?].
З сялянскай сям’і. У 1930-я г. працаваў настаўнікам кобрынскай СШ № 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 13. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 10.4.1989. Асабовая справа Б. № 7562-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"