Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЕЛАХВОСТ Аляксандра Міхайлаўна
[1908, в. Язычына (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай СШ на ст. Свіслач (з 1955 ст. Ялізава) Асіповіцкага р-на. Арыштавана 1.1.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме” і “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. Асуджана не была. Вызвалена 28.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2474-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.