Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛАХВОСТ Аляксандра Міхайлаўна 

БЕЛАХВОСТ Аляксандра Міхайлаўна

[1908, в. Язычына (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай СШ на ст. Свіслач (з 1955 ст. Ялізава) Асіповіцкага р-на. Арыштавана 1.1.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме” і “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. Асуджана не была. Вызвалена 28.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2474-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"